Рэзнікаў: Украіна дэ-факта стала чальцом NАТО
2- 13.01.2023, 12:21
- 3,908
У найбліжэйшай будучыні гэта будзе аформлена і дэ-юрэ.
Украіна дэ-факта ўжо далучылася да NАТО, хаця фармальна не стала чальцом Паўночнаатлантычнага альянсу.
Аб гэтым у інтэрв'ю BBC заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.
«Украіна як краіна і Узброеныя сілы Украіны сталі чальцамі NАТО. Дэ-факта, але не дэ-юрэ. Таму што ў нас ёсць зброя і разуменне, як яе выкарыстоўваць… Я ўпэўнены, што ў найбліжэйшай будучыні мы станем сябрамі NАТО дэ-юрэ», – адзначыў кіраўнік Мінабароны.
Рэзнікаў не пагадзіўся з тым, што падобныя словы могуць трактаваць неадназначнае толькі ў Расеі, але і ў самім NАТО - паколькі Альянс, хоць і падтрымлівае Украіну, прыняў меры, каб яго не разглядалі як удзельніка вайны.