13 снежня 2025, Субота, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам на продаж выставілі дом-палац за $1,1 мільёна

27
Пад Менскам на продаж выставілі дом-палац за $1,1 мільёна

Інтэр'ер прэтэндуе на «царскую раскошу».

У вёсцы Слабада пад Менскам на продаж выставілі вялікі палац за 1,1 мільёна даляраў. Хаця больш ён падобны нават на палац. Інтэр'ер - адпаведны статусу, піша Realt.by.

Дом знаходзіцца на вуліцы Светлай у вёсцы Слабада - у раёне перасячэння трасы на Барысаў і МКАД-2. Вось гэтая вёска на мапе:

Агульная плошча гэтага трохпавярховага палацу - 360 квадратных метраў.

У аб'яве сказана, што пры будаўніцтве дома былі выкарыстаны толькі якасныя натуральныя матэрыялы вядучых заходніх вытворцаў: дэкаратыўная тынкоўка Ottocento Oikos, Palladio (Францыя), венецыянская тынкоўка Raffaello, фарба Benjomin Moore (ЗША).

У інтэр'еры скарыстаны аўтарскае каванне і аўтарскія вітражы.

Падаконнікі і камін - з натуральнага мармуру.

Мэбля – у тым ліку Silik, Angelo Cappellini.

Апроч трох жылых паверхаў у доме ёсць яшчэ і цокальны. Там размешчаны саўна, басейн, більярдавая, зона адпачынку, пральня.

Ацяпленне - газавае (кацёл Budarus). Водаправод і каналізацыя цэнтральныя.

Пляц – 16,4 соткі. На ім ёсць гасцявы дом, сажалка і адкрыты басейн 4,5 на 9,5 метра, глыбінёй 1,5 метра. Для яго зробленае вечка з ячэістага аднакамернага полікарбаната таўшчынёй 10 міліметраў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках