«Перыядычна мруць, слепнуць»: акупант распавёў, як вайскоўцы РФ труцяцца алкаголем ва Украіне
6- 13.01.2023, 11:08
- 7,836
Апублікаваны перахоп ГУР.
Расейскі акупант распавёў сваячцы, што расейскія вайскоўцы ва Украіне труцяцца алкаголем. Аўдыёзапіс перахопу размовы апублікавала прэс-служба Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.
«Не трэба нічога. Тут усё ёсць. Гарэлкі і піва да Новага года. Не, хто хоча - дастае [алкаголь]. Ну перыядычна мруць, слепнуць... Перашкаджаюць, вядома. Я не купляю нічога, а то атруцяць», - сказаў ён.