13 снежня 2025, Субота, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі працягнулі рэгуляванне коштаў на разабраных курэй

1
У Беларусі працягнулі рэгуляванне коштаў на разабраных курэй

Пастанова набывае моц 14 студзеня.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло пастанову прадоўжыць цэнавыя абмежаванні на мяса курэй і куранят-бройлераў у выглядзе частак тушкі. Адпаведная пастанова была афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 13 студзеня.

Рэгуляванне коштаў, якое было ўведзенае ў кастрычніку і дзейнічала тры месяцы, зараз працягваецца яшчэ на 80 дзён. Пастанова набывае моц 14 студзеня.

Самі цэнавыя абмежаванні застаюцца ранейшымі:

адпускныя цэны на часткі тушкі курэй, куранят-бройлераў фармуюцца зыходзячы з адпускной цаны вытворцы або цаны закупкі, з улікам кан'юнктуры рынку, устаноўленых Саўмінам абмежаванняў, норм выхаду, каэфіцыентаў харчовай каштоўнасці частак тушкі;

кошт двух паўтушак або пярэдняй і задняй чвэрці тушкі з улікам іх нормаў выхаду і каэфіцыентаў харчовай каштоўнасці не павінна перавышаць кошту самой тушкі;

кошт іншых частак тушкі - кошту тушкі, павялічанай на 10%;

калі часткі тушкі прадаюцца ва ўпакоўцы, то да адпускной цаны тавару можна дадаць кошт упакоўкі з цаной яе набыцця;

астатнія пытанні коштаў часткі курэй рэгулююцца "заканадаўствам".

Нагадаем, кошты цэлых курыных тушак рэгуляваліся і раней, а абмежаванні на разбо курыцы ўвялі ў кастрычніку (разам з забаронай на падвышэнне коштаў) на патрабаванне Лукашэнкі. Ён звярнуў увагу на выкрут птушкафабрык, якія прыдумалі шчыліну, як абыходзіць абмежаванні павышэння коштаў на тушкі курэй - іх сталі прадаваць па палоўках.

У дадатак да гэтага ўрад забараніў разбіраць курэй у крамах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках