13 снежня 2025, Субота, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Белгарадскай вобласці ўзбунтаваліся супраць «спецаперацыі» Крамля

61
Жыхары Белгарадскай вобласці ўзбунтаваліся супраць «спецаперацыі» Крамля

Расейцы з памежжа стаміліся «жыць на вайне».

Жыхары прымежнай з Украінай Белгарадскай вобласці РФ абвінавачваюць улады ў бяздзейнасці і патрабуюць ад Пуціна адказу, чаму яны жывуць «на вайне».

У Сеціве з'явіўся зварот жыхаркі горада Шабекіна, якая скардзіцца на штодзённыя абстрэлы. Яна просіць выратаваць мясцовых жыхароў, якія не могуць выехаць у бяспечныя раёны праз нястачу сродкаў.

«Уладзімір Уладзіміравіч, мы за вас галасавалі, аддавалі свой голас, мы вам верылі! Мы так больш жыць не можам. У Белгарадскай вобласці, горад Шабекіна, ідуць кожны дзень абстрэлы. Дзеці баяцца, мы баімся тут жыць. Ёсць ахвяры, ёсць параненыя. Ніякіх захадаў не робіцца. Мы не Луганск, мы не Данбас, мы Расея! Чаму нас кінулі? Мы атрымліваем за ўсю нашу краіну», - скардзіцца жанчына.

Яна сцвярджае, што жыхары памежнай зоны не атрымліваюць фінансавай падтрымкі ад дзяржавы з 24 лютага.

«Мы павінны кідаць сваё жыллё, з'язджаць у іншыя вобласці, там здымаць кватэры. Кватэры каштуюць больш, чым месячны заробак. За якія грошы мы павінны карміць сваіх дзяцей? Колькі мы павінны мучыцца? Мы ў пастаянным жывём страху. Мы вымушаны пакутаваць, пакутаваць. За што, скажыце?! Пачуйце нас, дапамажыце нам! Нас ніхто не чуе. На нас ніхто не заўважае. Людзі вар'яцеюць ад бязвыхаднасці», - заявіла расейка.

Паводле ейных слоў, губернатар прыязджае ў пацярпелыя населеныя пункты, аднак абстрэлы адбываюцца кожны дзень. Мясцовыя дзеці ўжо навучыліся адрозніваць на слых палёт набояў.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках