У Беларусь з інспекцыяй прыехаў расейскі генерал
11- 12.01.2023, 15:34
- 7,582
Салюкоў правяраў вайсковую групоўку "саюзнай дзяржавы".
У Беларусь прыбыла камісія міністэрства абароны Расеі. Яе ўзначальвае генерал арміі Алег Салюкоў, якога ўчора прызначылі намеснікам камандуючага акупацыйных войскаў ва Украіне Валерыя Герасімаў. Аб прыездзе расейскага інспектара паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.
"Праінспектаваныя воінскія часткі і падраздзяленні расейскага кампанента рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл), якія знаходзяцца на палігонах Узброеных Сіл Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні.
Падчас работы, як паведамляе прэс-служба, "правераная якасць заняткаў па баявым зладжванні і дадзеная ацэнка іх гатоўнасці выканаць задачы па прызначэнні ў інтарэсах гарантавання вайсковай бяспекі Саюзнай дзяржавы".
Як паведамляла галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, беларускіх вайскоўцаў могуць адправіць ва Украіну праз Расею.