27 красавiка 2024, Субота, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым рыхтуецца да прыёму ваінскіх эшалонаў з Расеі

33
Рэжым рыхтуецца да прыёму ваінскіх эшалонаў з Расеі

Названыя тры кірункі.

Беларуская чыгунка рыхтуецца да прыёму вайсковых эшалонаў з Расеі, паведамляе «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Паведамляецца, што на гэты момант вядзецца прапрацоўка наступных мерапрыемстваў. Напрыклад, па падрыхтоўцы станцый,

- камісійнае абследаванне месцаў выгрузкі (пагрузкі) з прыцягненнем службовых асоб аддзяленняў Беларускай чыгункі і камендатур органаў вайсковых злучэнняў;

- пры неабходнасці правядзенне рамонту пагрузачна-выгрузных платформ, а таксама падрыхтоўка аўтамабільных падыходаў да пагрузачна-выгрузачных месцаў на станцыях;

- праверка спраўнасці сродкаў сувязі на станцыях выгрузкі (пагрузкі) для аператыўнага кіравання вайсковымі перавозкамі;

- выдзяленне работнікаў чыгуначнага транспарту для арганізацыі пропуску тэхнікі праз чыгуначныя пераезды і забеспячэнне іх сродкамі сувязі.

Забеспячэнне рухомым складам:

- вызначэнне прыдатнасці запланаваных да выкарыстання грузавых вагонаў у міжнародных злучэннях у адпаведнасці з патрабаваннямі, правядзенне мерапрыемстваў для паскарэння рамонту рухомага саставу;

- адбор грузавых вагонаў з укладаннем дамоваў арэнды і абслугоўвання;

- па арганізацыі руху воінскіх эшалонаў і манеўровай работы на станцыях:

- замацаванне на станцыях выгрузкі манеўровых лакаматываў;

- распрацоўка графікаў руху воінскіх эшалонаў па Беларускай чыгунцы (пасля падачы плана воінскіх чыгуначных перавозак);

- выдзяленне неабходнай колькасці лакаматыўных брыгад для паскоранага прасоўвання воінскіх эшалонаў;

- арганізацыя ўзаемадзеяння з Цэнтральнай дырэкцыяй управы руху-філіяла ААТ «Расейскай чыгункі» ў пытаннях узгаднення парадку аператыўнага вяртання парожніх схем у РФ для паўторнага іх выкарыстання пад пагрузку воінскіх эшалонаў УС РФ падчас руху да месцаў разгрузкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя чыгуначныя памежныя пераходы, па якіх чакаецца прыём у Беларусь:

1. Чырвонае - Асінаўка.

2. Злынка - Закапыцце.

3. Завярэжжа - Езярышча.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках