Жданаў назваў рэгіёны РФ, якія ўзбунтуюцца ўслед за Дагестанам
4- 27.09.2022, 12:35
- 15,138
Ваенны эксперт зазначыў, што сітуацыя на Каўказе ўжо на мяжы выбуху.
Ваенны аналітык, палкоўнік запасу УСУ Алег Жданаў адзначыў, што сітуацыя ў Дагестане ўжо на мяжы выбуху.
Больш за тое, на падыходзе Бурація і Якуція – рэгіёны, дзе найбольш набіралі людзей на вайну.
«Вялікія гарады, з тым, як іх будуць мабілізоўваць, таксама будуць бунтаваць. Але там сілавікі змогуць трымаць сітуацыю пад кантролем найбліжэйшым часам. Але ўскраіны не», – заявіў эксперт у інтэрв'ю Вадзіму Герасімовічу для YouTube-канала Politeka Online.
Потым Жданаў пракаментаваў той факт, што кіраўніка Дагестана Сяргея Мелікава ўжо выклікалі на дыван у Маскву. Але, на ягоную думку, гэта нічога не зменіць.
«Рэч у тым, што ў сацсетках Дагестана гэтага кіраўніка ўжо называюць гаўляйтарам Масквы, гэта значыць ягоная легітымнасць на сёння практычна нулявая. І што б ён там у Маскве ні абяцаў, ён прыедзе ў Дагестан і яго ніхто не будзе слухаць. Вось у чым галоўная праблема для Расеі», – адзначыў ваенны эксперт.