27 красавiка 2024, Субота, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чартэр "Белавія" Менск — Анталья экстранна пасадзілі ў Расеі

8
Чартэр "Белавія" Менск — Анталья экстранна пасадзілі ў Расеі
Фота: Charter97.org

Інцыдэнт адбыўся раніцай 21 верасня.

Пілоту чартэрнага рэйса Менск ― Анталья давялося здзейсніць экстраную пасадку ў Расеі ўначы 21 верасня. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал аб авіяцыі "Aviaincident".

Інцыдэнт адбыўся раніцай 21 верасня. Падчас палёту над Валгаградам, а 4.28 (паводле менскага часу), капітан далажыў дыспетчару пра хворага пасажыра і пастанову аб пасадцы на незапланаваным аэрадроме Астрахань (Нарыманава). Борт прызямліўся а 05.05, а амаль праз гадзіну, а 06.22 — вылецеў у Анталлю.

У прэс-службе беларускага авіявозніка пацвердзілі інфармацыю аб інцыдэнце расейскаму інфармацыйнаму агенцтву. Там паведамілі, што жанчыну разам з дачкой знялі з рэйса і перадалі ў рукі медыкаў.

Самалёт вылецеў з Астрахані а 6.20 і прыбыў у Анталлю а 9.16 са спазненнем на 1 гадзіну 26 хвілін. Інфармацыя аб стане пасажыркі на гэты момант удакладняецца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках