27 красавiка 2024, Субота, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр «Троіцы» Іван Кірчук будзе выступаць сола

5
Лідэр «Троіцы» Іван Кірчук будзе выступаць сола
ІВАН КІРЧУК

Этна-трыё раскідалася.

Беларускі этна-гурт "Троiца", праіснаваўшы 22 гады, раскідаўся — пра гэта паведаміў у сацыяльных сетках лідэр калектыву Іван Кірчук.

Чарговы жыццёвы этап закончыўся. Я прыняў пастанову распусціць калектыў. Чакаю вас на маіх сольных выступах», - напісаў ён.

Этна-гурт быў заснаваны ў 1996 годзе. На яго рахунку - сем студыйных альбомаў, мноства ўзнагарод, выступленні ў Еўропе і нават у Чылі.

64-гадовы лідэр "Троіцы" Іван Кірчук - музыка, кампазітар, фалькларыст, пісьменнік. Ён аб'ездзіў Беларусь у этнаграфічных экспедыцыях, падчас якіх збіраў унікальныя матэрыялы беларускай гісторыі: аўдыё і відэа твораў народных выканаўцаў і фальклорных калектываў, прадметы народнага адзення і побыту беларусаў, старажытныя інструменты.

Кірчук таксама выкладае і з'яўляецца аўтарам праграм і рэканструяваных абрадаў і свят для сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках