26 красавiка 2024, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым стаў на яшчэ адзін крок бліжэй да паўнавартаснага дэфолту

4
Рэжым стаў на яшчэ адзін крок бліжэй да паўнавартаснага дэфолту

Агенцтва S&P пацвердзіла рэйтынг Беларусі ў валютных крэдытах на ўзроўні выбарачнага дэфолту.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце на ўзроўні SD (выбарачны дэфолт). Пра гэта гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Разам з пацвярджэннем рэйтынгу ў замежнай валюце на ўзроўні выбарачнага дэфолту доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг у нацыянальнай валюце на ўзроўні CCC з негатыўным прагнозам, а кароткатэрміновы - C. Прагноз доўгатэрміновага рэйтынгу ў нацвалюце экспэрты S&P пазначылі як негатыўны.

Рэйтынг у чатырох выпусках еўрааблігацый, на якіх на жнівень былі прызначаныя выплаты адсоткаў, паніжаны з СС да D (дэфолт). Гэта звязана з пастановай Мінфіна выконваць абавязанні ў беларускіх рублях замест прапісаных у дамове даляраў.

«Макраэканамічны і фіскальны ціск можа аслабіць здольнасць урада не дапускаць пратэрміноўкі ў выкананні абавязанняў у нацыянальнай валюце", — цытуе змест аналітычнай нататкі primepress.by.

Нагадаем, у канцы чэрвеня Беларусь пералічыла трымальнікам еўрааблігацый чарговыя адсоткі, але зрабіла гэта ў беларускіх рублях. У Мінфіне растлумачылі гэта тэхнічнымі цяжкасцямі, замежныя банкі адмаўляюцца пераводзіць сродкі інвестарам.

На гэта адрэагавалі міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы: Moody's заявіла аб дэфолце Беларусі, Fitch папярэджвала аб магчымасці дэфолту, а пазней панізіла доўгатэрміновы рэйтынг нашай краіны ў замежнай валюце. S&P таксама знізіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі і абвясціла аб дэфолце па еўрааблігацыях.

У пачатку ліпеня стала вядома, што міжнародны фінансавы кангламерат Citigroup Global Markets Europe AG і Citibank адмовіўся працаваць з беларускімі еўрааблігацыямі. Тады ж Мінфін анансаваў, што будзе шукаць альтэрнатыўных аплатных агентаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках