26 красавiка 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 2023 года мінімальны заробак у Польшчы вырасце да 743 еўраў

6
З 2023 года мінімальны заробак у Польшчы вырасце да 743 еўраў

У Польшчы зараз адзін з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя ў ЕЗ.

13 верасня ўрад Польшчы прыняў пастанову аб падвышэнні мінімальнага зарабку і мінімальнай пагадзіннай стаўкі ў 2023 годзе, паведамляе «Польскае радыё».

З 1 студзеня 2023 года мінімальны заробак, без выліку падатку, будзе складаць не менш за 3 490 злотых (блізу 743 еўра), а пагадзінная стаўка - не менш за 22,80 злотых (блізу 4,85 еўра).

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падкрэсліў нізкі ўзровень беспрацоўя ў Польшчы:

«Цяпер мы маем рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя ў гісторыі ІІІ Рэчы Паспалітай і займаем другое месца ў ЕЗ. Мы даказалі, што мінімальны заробак можа хутка і ў мінімальныя тэрміны расці. У апошнія гады адбылася свайго роду рэвалюцыя добрай якасці. Мы цэнім працу палякаў і ніколі не пагодзімся на нізкія заробкі, якія мы назіралі падчас ураду нашых папярэднікаў».

Са свайго боку, міністарка сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг выказала ўпэўненасць, што падвышэнне заробку будзе мець станоўчы ўплыў на бюджэты хатніх гаспадарак у перыяд інфляцыі і росту кошту жыцця:

«Мы павінны падтрымаць тых, хто атрымлівае мінімальны заробак, бо зараз няпросты час. Людзі, якія зарабляюць мінімальны заробак, павінны, згодна з польскай Канстытуцыяй, быць акружаныя апекай. Для гэтага больш за 3 млн чалавек будуць адчуюць на сабе падтрымку праз падвышэнне мінімальнага заробку».

Адзначым, што мінімальны заробак у Польшчы ў 2022 годзе, без выліку падатку, складае 3010 злотых (блізу 640 еўра), а мінімальная пагадзінная стаўка складае 19,70 злотых (блізу 4,20 еўра).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках