27 красавiка 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ішлі на агні, але зразумелі, што ім не туды».

3
«Ішлі на агні, але зразумелі, што ім не туды».

У Пінскім раёне ўсю ноч шукалі траіх братоў-школьнікаў.

17 верасня ў вёсцы Клятная Пінскага раёна здарылася надзвычайнае здарэнне. Удзень трое братоў-школьнікаў пайшлі на рыбалку і да вечара не вярнуліся, паведамляе "Палеская праўда". Толькі пад раніцу дзяцей знайшлі. Ад холаду яны хаваліся ў саламяным стозе.

Заблукалыя - родныя браты, якія вучацца з 1 да 5 класа. Удзень хлапчукі пайшлі на рыбалку. Увечары, калі мама вярнулася з працы, убачыла, што сыноў няма дома. Пачало цямнець, дзеці не вярталіся, жанчына забіла трывогу.

Хлопчыкаў шукала міліцыя, ратавальнікі, ляснічыя і проста неабыякавыя людзі. Усю ноч яны прачэсвалі лясы, вадаёмы і палі. Толькі пад раніцу пасля 10 гадзін абследавання тэрыторыі дзяцей убачыў майстар лесу Іван Саўчук. Да таго часу ён наматаў больш за 160 кіламетраў, аб'язджаючы мясцовасць на матацыкле.

Браты сядзелі ў саламяным стозе. Месца, дзе іх знайшлі, знаходзілася за 14 кіламетраў ад Клятнай.

Высветлілася, браты загуляліся на прыродзе да цемры і, калі пачалі вяртацца, заблукалі. Яны ішлі на агні, але, зразумеўшы, што накіроўваюцца не туды, надумалі перачакаць ноч у саломе, каб не змерзнуць.

З інфармацыі «Палескай праўды», ляснічы прывёз хлопцаў дадому цэлымі і здаровымі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках