20 красавiка 2024, Субота, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэх па выпуску беларускай вакцыны ад ковіда пабудуюць побач з могільнікам жывёл

2
Цэх па выпуску беларускай вакцыны ад ковіда пабудуюць побач з могільнікам жывёл

Ён можа сапсаваць ваду, якую будуць выкарыстоўваць пры вытворчасці.

Грамадскае аб'яднанне «Экадом» звярнула ўвагу на справаздачу аб уплыве на асяроддзе будаўніцтва цэха ў Віцебскай вобласці, дзе збіраюцца вырабляць вакцыну ад каранавіруса. Жывёльны могільнік каля пляцоўкі будаўніцтва можа сапсаваць ваду, якую будуць ужываць пры вытворчасці вакцыны, паведамляе «Белсат».

Эколагі паказалі ў справаздачы, што з пляцоўкай цэха для вытворчасці вакцыны ад ковіда суседнічае жывёльны могільнік, які можа дрэнна ўплываць на водныя рэсурсы. Ліквідацыя могільніка толькі «рэкамендаваная», але ніякіх праектных работ наконт гэтага прадугледжана.

«Жывёльны могільнік выкарыстоўваўся для пахавання трупаў жывёл пасля выпрабавання на іх эфектыўнасці вакцын, якія вырабляюцца на прадпрыемстве. Ён досыць глыбокі, - тлумачаць у «Экадоме». - У парушэнне экалагічных і санітарна-гігіенічных нормаў жывёльны могільнік размешчаны ў водаахоўнай зоне возера Должа і ў зоне санітарнай аховы артэзіянскай свідравіны. Гэтая свідравіна служыць для водазабеспячэння ўсяго населенага пункта Должы і самога «БелВітуніфарма». Гэта значыць, цяпер выкарыстоўваецца вада, на якую гэты могільнік можа ўплываць. У тым ліку мы гаворым аб вадзе, якая будзе выкарыстоўвацца ў тэхналагічным працэсе падрыхтоўкі вакцын».

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве цэха ў Должы 3 лістапада 2021 года. Ён абяцаў аналаг замежнай вакцыны ад COVID-19, «які павінен быць роўны па эфектыўнасці найлепшым узорам іншых краін, а коштам, натуральна, таннейшым». На другім этапе праекта запланаванае будаўніцтва да 2023-2024 года вытворчага комплексу, які будзе вырабляць вакцыну паводле поўнага цыкла. Тэсты беларускай вакцыны праводзяць з пачатку 2022 года. У жніўні Лукашэнка казаў, што вакцыну ўжо неўзабаве пачнуць вырабляць.

Сама ідэя вырабляць уласную вакцыну ад каранавіруса сумнеўная: можа атрымацца нявыгадны і стратны праект, тлумачыў «Белсату» былы прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Вайтовіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках