26 красавiка 2024, Пятніца, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко заявіў, што яму пагражалі пазбаўленнем украінскага грамадзянства

37
Клічко заявіў, што яму пагражалі пазбаўленнем украінскага грамадзянства

Мэр Кіева сцвярджае, што на яго ціснуць праз подпіс ліста ў падтрымку Корбана.

Мэр Кіева Віталь Клічко заяўляе, што яму пагражалі з Офіса прэзідэнта пазбаўленнем украінскага грамадзянства праз тое, што ён падпісаў адкрыты ліст са зваротам да Зяленскага аб вяртанні грамадзянства бізнэсоўцу і кіраўніку тэрытарыяльнай абароны Днепрапятроўскай вобласці Генадзю Корбану.

Пра гэта мэр Кіева Віталь Клічко расказаў у інтэрв'ю выданню «Бабель».

Ён зазначыў, што сам прыняў пастанову падпісаць адпаведны ліст.

«Сёння пра тыя крокі, якія я раблю, мяне прасіць не трэба, бо ўважа іх за правільныя. Трэба аб'ядноўваць намаганні і максімальна выкарыстоўваць эфектыўнасць кожнага чалавека, кожнага мэнэджара, а не ствараць штучныя інтрыгі ці перашкоды. Раскажу вам таямніцу. Пасля таго як я падпісаў ліст, была ў мяне размова з намёкам: «Ты такі актыўны, мы яшчэ за тваё нямецкае грамадзянства не браліся». Я кажу: «Я буду вельмі здзіўлены, калі мне пакажуць ды яшчэ і адбяруць пашпарт Нямеччыны», - заўважыў Клічко.

Клічко запэўнівае, што ніякага іншага грамадзянства, акрамя ўкраінскага, у яго няма.

«Я буду вельмі здзіўлены, калі нехта мне зможа паказаць «мой» амерыканскі ці нямецкі пашпарт, каб адабраць украінскі. Я сапраўды большую частку свайго жыцця правёў у Нямеччыне і ў Амерыцы. І магчымасць атрымаць грамадзянства ў мяне была, былі нават такія прапановы, але навошта? Я быў і застаюся грамадзянінам Украіны, іншых пашпартоў у мяне няма.

Клічко адмовіўся наўпрост адказваць на ўдакладняльныя пытанні, з кім менавіта адбылася такая размова: «Знімем гэтае пытанне».

«Ну а адкуль? З ЖЭКа?», - адказаў ён на прамое пытанне, ці ініцыявалі размову з Банкавай.

У гэтым жа інтэрв'ю Клічко заяўляў, што ў Офісе прэзідэнта Украіны ён размаўляе толькі з намеснікам кіраўніка АП Кірылам Цімашэнкам.

Каментуючы сітуацыю з Корбанам, Клічко адзначае: «Яшчэ раз хачу падкрэсліць: павінна быць дакладнае разуменне - усё павінна адбывацца паводле адзіных прынцыпах для ўсіх, а не выбарачна. У гэтым выпадку выглядае так: мы ў гэтага забярэм, а гэтым мы пакуль пакінем, каб яны былі больш паслухмянымі, разумелі, што ў іх мы таксама можам забраць. Патрэбны дакладны закон, для ўсіх адзін, а не выбарачнае прыняцце пастаноў».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках