24 красавiка 2024, Серада, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вядома, колькі ракет і авіябомбаў прыляцела з Беларусі»: амбасадар Украіны адказаў лукашэнкаўскаму Міністэрству абароны

37
«Вядома, колькі ракет і авіябомбаў прыляцела з Беларусі»: амбасадар Украіны адказаў лукашэнкаўскаму Міністэрству абароны
ІГАР КІЗІМ
ФОТА: ВАДЗІМ ЗАМІРОЎСКІ / TUT.BY

Афіцыйны Менск - наўпроставы ўдзельнік расейскай агрэсіі.

Амбасадар Украіны ў Менску Ігар Кізім раскрытыкаваў заяву начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі Валерыя Равенкі аб тым, што яго краіна не ўдзельнічае ў вайне, піша агенцтва BPN.

Каментуючы словы аб негатоўнасці Кіева «да канструктыўнага дыялогу», дыпламат пагадзіўся, што двухбаковыя дачыненні хай не ў найбліжэйшай будучыні, але ўсё ж давядзецца выбудоўваць, аднак трэба разумець, пра якую «гатоўнасць» кажа афіцыйны прадстаўнік Мінабароны.

На думку Кізіма, вайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі разумее, што з моманту, калі яна «дазволіла расейскім войскам са сваёй тэрыторыі ўварвацца ва Украіну, несучы смерць і разбурэнні, слова «канструктыўны» стала недарэчным. «Таксама Менск ведае, колькі расейскіх ракет і авіябомбаў прыляцела ва Украіну з тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем усёй магчымай інфраструктуры (пра гэта афіцыйна, нотамі, інфармаваўся беларускі бок разам з патрабаваннем спыніць гэта)», - адзначыў пасол.

«Таму казаць аб тым, што мы «не ўдзельнікі ўзброенага супрацьстаяння» ну неяк «не па-мужчынску» для афіцэра такога рангу, - уважае кіраўнік украінскай дыпмісіі. - Гэтая хітрасць, прынамсі. А яшчэ гэта супярэчыць словам Лукашэнкі, які ў інтэрв'ю «Франс Прэс» наўпрост сказаў, што ён (у ягонай інтэрпрэтацыі Беларусь) не толькі падтрымлівае, але і «з'яўляецца прамым удзельнікам» так званай расейскай «вайсковай спецаперацыі».

Амбасадар уважае, што Міністэрства абароны Беларусі павінна зрабіць «аб'ектыўныя высновы» і «сумленна далажыць» кіраўніцтву краіны інфармацыю аб развіцці сітуацыі на поўдні Украіны, што паражэнне Расеі немінучае.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках