27 красавiка 2024, Субота, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разбілі чацвёрты мост у Херсонскай вобласці

6
УСУ разбілі чацвёрты мост у Херсонскай вобласці

Расейцы выкарыстоўвалі яго для перакідвання тэхнікі.

Узброеныя сілы Украіны сёння трапілі ў чацвёрты і астатні мост у Херсонскай вобласці, які вораг выкарыстоўваў для перакідвання тэхнікі на правабярэжную частку.

Пра гэта паведамляе ў Facebook дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань.

«Сёння УСУ патрапілі ў астатні чацвёрты мост, які злучаў Правы і Левы берагі. Гэта значыць, расейцы больш не маюць ніякай магчымасці паўнавартасна перакідваць сваю тэхніку», - адзначыў ён.

З ягоных слоў, акупанты будуць спрабаваць рамантаваць масты і шукаць альтэрнатыву ў пераправах, але гэта зойме шмат часу. Акрамя таго, вораг баіцца і рыхтуецца да контрнаступу ўкраінскіх войскаў - у Херсоне наставілі драўляных супрацьтанкавых «вожыкаў».

«Узмацнілі ціск на месцічаў - уначы праводзілі ператрусы і затрымлівалі людзей. Праз абстрэлы паселішчаў ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. У вобласці працягваюцца пажары», - дадаў Хлань.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках