26 красавiка 2024, Пятніца, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ

Здушаны штурм акупантаў каля Пяскоў і Мар'інкі.

Аперацыйная інфармацыя генеральнага Штаба Узброеных Сіл Украіны аб расейскім уварванні на 18.00 12.08.2022.

«Ідуць 170-ы дзень гераічнага супрацьстаяння Украінскай нацыі расейскаму шырокамаштабнаму ўварванню.

На Валынскім і Палескім кірунках абстаноўка істотных змен не зведала. Паводле наяўнай інфармацыі 11 жніўня гэтага года было праведзенае правяранне гатовасці сістэмы баявога кіравання ды інфармавання ўзброеных сіл Беларусі да ўжывання.

На Северскім кірунку супраціўнік працягвае ўтрыманне падраздзяленняў у прымежных раёнах Бранскай і Курскай абласцей з мэтай скоўвання дзеянняў падраздзяленняў Сіл абароны. Вораг абстраляў з артылерыі ваколіцы Аляксандраўкі Чарнігаўскай вобласці і Юр'ева, Белаполля, Ацінскага і Ястрабінага ў Сумскай вобласці. Працягваецца ратацыя падраздзяленняў узброеных сіл Расейскай Федэрацыі, якія выконваюць задачы ў прымежных раёнах Курскай і Белгарадскай абласцей.

На Харкаўскім кірунку вораг рабіў абстрэлы з танкаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі ў ваколіцах паселішчаў Уды, Аднаробаўкі, Прудзянкі, Слаціна, Дземянціеўкі, Новага, Пітомніка, Рускай Лазавой, Рускіх і Чаркаскіх Цішак, Цыркуноў, Чарнякоў, Пятроўкі, Ляснога, Іванаўкі, Гусараўкі, Лябяжага, Каробачкіна, Слабажанскага і Чэпаля. Супраціўнік задзейнічаў штурмавую і вайсковую авіяцыю для ўдараў паблізу Верхняга Салтава, Рцішчаўкі, Украінкі і Байрака.

На Славянскім кірунку акупанты зладзілі агнявы ўплыў на пазіцыі Сіл абароны каля Вялікай Камышавахі, Дмытраўкі, Дыброўнага, Вернаполля, Роднага, Пратапапоўкі, Мазанаўкі, Багародзічнага, Нарцоўкі, Краснаполля і Даліны. Нанеслі авіяцыйныя ўдары непадалёк ад Залімана. Вораг спрабаваў весці наступальныя баі ў кірунках Пасека - Багародзічнае і Ціхае - Даліна. Атрымаў адпор і ўцёк.

На Краматорскім кірунку зафіксаваныя абстрэлы паблізу Северска, Званоўкі, Верхнякаменскага, Грыгараўкі ды Райгарадка. Зазнала няўдачу спроба ворага правесці выведку боем у кірунку Белагораўка - Грыгараўка.

На Бахмуцкім кірунку акупанты задзейнічалі танкі ды рознакаліберную артылерыю для агнявога ўздзеяння ля паселішчаў Бахмута, Салядара, Івана-Дар'еўкі, Выемкі, Спорнага, Якаўлеўкі, Кадэма, Вяршыны, Зайцава і Васюкоўкі. Авіяудары зафіксаваныя каля Выемкі, Івана-Дар'еўкі, Спорнага, Якаўлеўкі, Салядара і Бахмуцкага. Захопнікі спрабавалі весці выведку каля Спорнага. Украінскія ваякі нанеслі агнявы ўдар і абясшкодзілі ворага.

Наступальнымі і штурмавымі дзеяннямі расейскія акупанты беспаспяхова спрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх падраздзяленняў і рушыць наперад у кірунках паселішчаў Спорнага, Івана-Дар'еўкі, Выемкі, Якаўлеўкі, Кадэма, Вяршыны і Зайцава. Зазналі страты і хаатычна адышлі. У асобных мясцінах працягваюцца баявыя дзеянні. У кірунку Пакроўскае - Бахмут вораг меў частковы поспех, спрабуе замацавацца.

На Аўдзееўскім кірунку працягваліся артылерыйскія абстрэлы паблізу Мар'інкі, Вадзянога, Нетайлавага, Аўдзееўкі, Пяскоў, Краснагораўкі ды Навабахмутоўкі. Супраціўнік нанёс авіяўдары непадалёк ад Краснагораўкі, Мар'інкі, Вадзянога і Аўдзееўкі. Усе варожыя спробы штурму ля Спартака, Пяскоў і Мар'інкі ўкраінскія абаронцы здушылі ды адкінулі акупантаў на ранейшыя пазіцыі.

На Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках агнявы ўплыў супраціўніка фіксаваўся паблізу Наваміхайлаўкі, Шаўчэнкі, Новаякаўлеўкі, Вялікіх Навасёлак, Уладзіміраўкі, Вуглядару, Наваполя, Праабражэнкі, Врэм'еўкі, Навасёлкі, Зялёнага Поля, Новаданілаўкі, Каменскага, Новаандраўкі, Гуляйполя. Авіяцыя ворага дзейнічала каля Вуглядару і Наваміхайлаўкі. Акупанты наступалі ў кірунку Ягораўка - Паўлаўка. Вораг спынены і адкінуты назад.

На Паўднёвабужскім кірунку захопнікі ўчынялі абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў з танкаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі ўздоўж лініі сутыкнення. Нанеслі авіяцыйныя ўдары ў ваколіцах Асакораўкі, Андрэеўкі, Благадатнага, Навагрыгор'еўкі, Лазавога, Мірнага, Брускінскага і Вялікага Артаковага. Супраціўнік спрабуе аднавіць баяздольнасць падраздзяленняў, якія панеслі страты падчас баявых дзеянняў на зазначаным кірунку.

У акваторыях Чорнага і Азоўскага мораў у гатовасці да ўжывання знаходзяцца два носьбіты крылатых ракет марскога базавання.

Растуць страты расейскіх акупацыйных войскаў у жывой сіле. У сувязі з гэтым камандаванне захопнікаў павялічвае практыку пераносу тэрмінаў ратацый перадавых падраздзяленняў на няпэўныя тэрміны без іх даўкамплектавання асабовым складам. Усё гэта робіць істотны ўплыў на маральна-псіхалагічны стан расейскіх вайскоўцаў ды так званых ахвотнікаў і пагаршае іхнюю матывацыю да ўдзелу ў баявых дзеяннях.

Верым ва Узброеныя Сілы! Разам пераможам! Слава Украіне!», - гаворыцца ў інфармацыі Генеральнага штаба УСУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках