26 красавiка 2024, Пятніца, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два вядучыя прапагандысты АНТ уцяклі за мяжу

71
Два вядучыя прапагандысты АНТ уцяклі за мяжу
НАТАЛЬЯ СТЭЛЬМАХ

Адная з прапагандыстак працавала ў пуле Лукашэнкі.

Як стала вядома «Нашай Ніве», лукашэнкаўскі прапагандысцкі канал АНТ з пачатку года страціў двух вядучых супрацоўнікаў, якія ўцяклі за мяжу. Гэта былы кіраўнік інфармацыйнага вяшчання і еўрапейскага бюро АНТ Руслан Паддубскі, а таксама супрацоўніца пула Лукашэнкі Наталля Стэльмах.

Руслан Паддубскі некалі ўзначальваў усё інфармацыйнае вяшчанне АНТ, пасля чаго стаў шэфам еўрапейскага офіса канала.

Апошнім часам ён і не жыў у Беларусі, а працаваў з адной з еўрапейскіх краін, дзе вучацца ягоныя дзеці.

Апошні сюжэт з ягоным ўдзелам на АНТ - 25 лютага. Ён расказваў пра рэакцыю еўрапейскіх палітыкаў на вайну, а таксама цытаваў маргінальных заходніх дзеячаў, якія праводзілі лінію «нам трэба зразумець і прыняць патрабаванні Расеі».

Пасля гэтага ніводнага сюжэту з ягоным прозвішчам на канале не выйшла. Як стала вядома, Паддубскі звольніўся з канала, не стаў вяртацца ў Беларусь і застаўся жыць у адной з краін ЕЗ.

Каментаваць сваю пастанову прарагандыст не стаў.

«Каментароў даваць не буду, бо і каментаваць тут няма чаго», - адказаў ён на запыт у мэсэнджэры.

Наталля Стэльмах - адная з зорак лукашэнкаўскага пула. На канале яна працавала больш за 10 гадоў, ёй было прыемна здымаць прапагандысцкія ролікі і круціцца ў колах лукашэнкаўскай наменклатуры.

Яна спрабавала рамантызаваць гэтых людзей у сваёй праграме «Двое з Палаца», казала Лукашэнку, што «грамадства чакае, калі вы ўжо прызнаеце Крым?»

Яна рыхтавала рэпартажы з выбараў-2020 і нядаўняга «рэферэндуму». Але пасля 9 сакавіка на АНТ не выходзіла яе сюжэтаў.

Разам са сваім партнёрам яна пакінула Беларусь і перабралася ў Мексіку.

У сваім інстаграме Стэльмах апісвае жыццё ў Лацінскай Амерыцы.

Як стала вядома, у Беларусь яна вяртацца не збіраецца, а за прычыну сыходу ўдае нібыта далейшую немагчымасць апраўданняў дзеянняў лукашэнкаўскага рэжыму і Расеі.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках