Шмат хто просіць адказаць, што гэта было
76- Андрэй Саннікаў
- 10.08.2022, 19:06
- 91,484

Ну, трымайце(ся)!
Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў пракаментаваў у Facebook канферэнцыю, арганізаваную офісам Святланы Ціханоўскай:
- Усё ж, адчуваю, не адкруціцца ад ацэнкі Вільні. Многія просяць адказаць, што гэта было.
Ну, трымайце(ся)!
Не быў, не ўдзельнічаў, не глядзеў, не слухаў, не чытаў, але вынікам моцна ўражаны і нават паглядзеў постфактум, ці так гэта напраўду.
Высветлілася - так.
І такога яшчэ шматпакутная Беларусь не бачыла.
«Лідарамі апазіцыі» самаабвясціліся нават не шрубкі рэжыму, а самыя сапраўдныя яго апоры. Кожны з іх не менш за дзесяць гадоў (sic!), а хто і больш, верай і праўдай ствараў дыктатуру ў Беларусі.
Асабліва ўразіла фігура начальніка аддзела ГУБОПИКА- ГУБАЗІКА, які дагэтуль верны сваёй прафесіі, і дагэтуль збірае інфармацыю пра актывістаў праз нейкія віртуальныя «Перамогі». Інфармацыя гэтая затым цудоўным чынам апынаецца ў распараджэнні спецслужбаў, а актывісты - у турмах.
Уся самаабвешчаная кампанія, заўсёды разам з дыктатарам была па той бок, які ажыццяўляў рэпрэсіі. Ніхто з іх нават «арышту» па-сапраўднаму не нюхаў.
!! Увогуле ў Вільні адбылося поўнае зліццё гэтай групоўкі з рэжымам, з усімі адсюль наступствамі!!
Камусьці зручней быць ідыётам усё жыццё, хтосьці можа ўляпацца ненадоўга ў групу ідыётаў. Але немагчыма, каб большасць доўга пакутавала ідыятызмам і бралася на танны падман.
Гэта сапраўды не для вольных беларусаў! - напісаў Андрэй Саннікаў.