УСУ разграмілі групу расейскіх дыверсантаў і адбілі штурм у раёне Дабранкі
1- 7.07.2022, 9:04
- 3,886
Акупанты адступілі на паўднёвым напрамку.
Украінскія абаронцы амаль поўнасцю знішчылі ДРГ акупантаў і паспяхова адбілі штурм у раёне Дабранкі.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе Генштаб УСУ.
На Паўднёвабугскім кірунку вораг засяродзіў намаганні па прасоўванні падраздзяленняў Сілаў абароны Украіны. Вёў абстрэлы з мінамётаў, танкаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі ў раёнах населеных пунктаў Ліманы, Пасад-Пакроўскае, Прыбугскае, Мірнае, Катлярова і Благадатнае.
"У раёне Дабранкі нашы ваяры амаль поўнасцю знішчылі дыверсійна-выведную групу праціўніка і паспяхова адбілі варожы штурм ворага, які адбыўся ўслед за гэтым", – гаворыцца ў паведамленні.
У акваторыі Чорнага і Азоўскага мораў вораг утрымлівае ў гатоўнасці да нанясення ракетных удараў па аб'ектах інфраструктуры на тэрыторыі Украіны чатыры носьбіты крылатых ракетаў марскога базавання тыпу "Калібр".
Украінскія ракетна-артылерыйскія і авіяцыйныя падраздзяленні на пэўных напрамках прадаўжаюць біць па апорных пунктах, месцах засяроджвання і складах ворага.