27 красавiка 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук наважыў скупануцца проста на затопленай вуліцы

16
Мянчук наважыў скупануцца проста на затопленай вуліцы

На Лагойскім тракце ўтварыўся сапраўдны басейн.

Пакуль адны хвалююцца за будучыню сваіх патопленых аўтамабіляў, а другія злуюць праз тое, што гісторыя з затапленнем асобных двароў і вуліц паўтараецца штогод, трэція проста цешацца ад кожнай сітуацыі, падкінутым жыццём. Так бы мовіць, пільнуюцца прынцыпу лімона, які мае ператварыцца ў ліманад. У беларускіх рэаліях гэта выглядае так.

Пацешную сітуацыю запісаў на Лагойскім тракце чытач «Онлайнера». Гэтую дзялянку места затапіла ці не больш за астатнія. "Пастка", - скажаце Вы. «Сапраўдны басейн», - адкажа гэты вясёлы хлопец у кепцы. На спіне, кролем, зорачкай - герой вечара паспрабаваў усё.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках