26 красавiка 2024, Пятніца, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захворванне на COVID-19 у Расеі за тыдзень вырасла на 48,9%

9
Захворванне на COVID-19 у Расеі за тыдзень вырасла на 48,9%

Лютуе штам «кентаўр».

Расейскі аператыўны штаб паведаміў, што за мінулы тыдзень захворванне на каранавірус у Расеі павялічылася на 48,9%. Перавышэнне было зафіксаванае ў 70 рэгіёнах, у 15-ці з іх захворванне вырасла больш, чым агулам па краіне, піша «Коммерсант».

Пры гэтым колькасць шпіталізацыяў у пераліку на 100 тысяч жыхароў знізілася на 5,3%. Павелічэнне колькасці шпіталізацыі было выяўленае ў 29 рэгіёнах.

За мінулы дзень у Расеі зарэгістравалі 6571 выпадак заражэння каранавірусам. Гэта на 12,6% менш, чым напярэдадні (7523). Колькасць дзённых шпіталізацый склала 759 — на два чалавекі больш за папярэдні паказчык (757).

За дзень у Расеі памерлі 34 хворыя, што на тры чалавекі менш, чым учора (37). Найбольш памерлых было ў Санкт-Пецярбургу (8) і Маскве (7). Агульная колькасць памерлых дасягнула 382 189. За дзень акрыялі 4 234 чалавекі, усяго - 17 942 908.

З 1 ліпеня ў Расеі скасавалі ўсе абмежаванні, уведзеныя праз каранавірус. У гэтым месяцы ў краіне выявілі першыя выпадкі заражэння новым, больш заразным падварыянтам амікрон-штаму - «кентаўр». Раснагляд рэкамендаваў аднавіць у рэгіёнах вакцынацыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках