27 красавiка 2024, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі яшчэ больш вырас дэфіцыт медыкаў

13
У Беларусі яшчэ больш вырас дэфіцыт медыкаў

Колькі ў краіне не стае лекараў і медсясцёр?

У Беларусі працягвае расці недахоп лекараў-спецыялістаў. На 29 траўня ў агульнарэспубліканскім банку вакансій для іх размешчана 3754 вакансіі. Для параўнання: у пачатку красавіка было амаль 3,5 тысячы прапаноў ад наймальнікаў. Таксама расце недахоп медсясцёр. Беларусь сутыкнулася з дэфіцытам медыкаў на фоне іх ад'езду для працы за мяжой, а таксама на фоне затрыманняў лекараў, піша zerkalo.io.

Для лекараў-спецыялістаў у агульнарэспубліканскім банку вакансій на 29 траўня было апублікавана роўна 3754 прапаноў. Так, у Менску не стае 949 такіх спецыялістаў, а ў Берасцейскай вобласці, напрыклад, — 489.

Што тычыцца абяцанняў у заробках наймальнікаў, то па 2706 вакансіях гатовы плаціць да 1000 рублёў. Але трэба ўлічваць, што ў тэксце вакансій, як правіла, указваюць сумы да выплаты падаткаў.

Для медыцынскіх сясцёр у банку вакансій размешчана ў банку 2310 вакансій. Для параўнання: на пачатак красавіка для гэтых працаўнікоў было 2958 прапаноў ад наймальнікаў. Большасць вакансій, якія зараз размешчаны, — на заробак да 700 рублёў (2310 вакансій).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках