Новыя цэлі для ўкраінскіх ракет: тэхніку ворага на востраве Змяіны паказалі са спадарожніка
7- 29.05.2022, 13:16
- 10,342
Расейцы перакідваюць тэхніку з дапамогай вялікай баржы.
На востраве Змяіны расейскія захопнікі размясцілі паўтара дзясятка адзінак тэхнікі, а побач з ім знаходзяцца два судны РФ.
Гэта відаць на спадарожнікавых здымках кампаній Planet.com і Maxar Technologies, якія апублікаваў у твітары OSINT-блогер Цім Эрхарт.
«На Змяіным востраве ва Украіне была заўважаная вялікая расейская баржа з кранам і дэсантным суднам. Відаць дадатковыя транспартныя сродкі, іх цяпер 14. Гэтая баржа зрабіла шмат паездак на востраў за апошнія тыдні», - гаворыцца ў паведамленні.