8 траўня 2024, Серада, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да +22 градусаў чакаецца ў Беларусі 26 траўня

Да +22 градусаў чакаецца ў Беларусі 26 траўня

Прагназуюць дажджы з навальніцамі ды моцным ветрам.

Дажджы з навальніцамі ды моцным ветрам чакаюцца ў Беларусі 26 траўня, паведамілі ў Цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыроды.

У чацвер, 26 траўня, чакаецца хмарнае з прасвятленнем надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных мясцінах прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, парыванні да 14 м/с, удзень месцам можа ўзмацніцца да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе +7-13 градусаў, удзень - +16-22 градусы цяпла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках