Ці паставяць Украіне зброю, якой можна будзе ўдарыць па Крымскім мосце?
13- 24.05.2022, 15:45
- 13,202
Разбурэнне гэтага аб'екта мае вялікае значэнне для УСУ.
Дырэктар New Geopolitics Research Network Міхаіл Самусь у эфіры Радыё НВ пераадрасаваў расейскім выведнікам пытанне, ці атрымае Украіна зброю, якой можна было б нанесці ўдар па Крымскім мосце.
«Давайце гэтае пытанне пакінем для брыфінгу Галоўнай выведвальнай управы РФ. Няхай [ім] задаюць пытанні, генералы патрабуюць ад іх выведчыкаў атрымання дакладнай інфармацыі. А мы ім гэтага не скажам. Няхай папрацуюць усё ж. Мільярд еўраў яны атрымліваюць за газ з Еўропы - яны могуць завербаваць фактычна кожнага ўкраінца», - адзначыў Самусь.
У той жа час экспэрт патлумачыў, чаму для Украіны было б важнае разбурэнне Крымскага моста:
«Гэты мост адыгрывае ключавое значэнне, бо праз яго ідзе пастаўка да ўсёй паўднёвай групы войскаў, якая знаходзіцца пад Херсонам, Мелітопалем. <...> Разбурэнне [Крымскага моста], спыненне яго функцыянавання важнае для ўкраінскага войска, калі мы гаворым аб дэакупацыі поўдня Украіны».