26 красавiка 2024, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанку з COVID-19 два дні трымалі ў «стакане»

5
Мянчанку з COVID-19 два дні трымалі ў «стакане»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Суддзя Сяргей Шаціла прысудзіў Антаніну Найдовіч да 15 дзён арышту.

40-гадовую Антаніну Найдовіч з дыягнаставаным COVID-19 два дні трымалі ў «стакане» ў РУУС, а потым арыштавалі на 15 дзён, паведамляюць праваабаронцы.

Жанчыну затрымалі дома 20 лютага. Справа ў дачыненні да яе разглядалася ўчора ў судзе Савецкага раёна. Сведка-міліцыянт «Бельскі» патлумачыў, што Антаніну затрымалі нібыта для высвятлення асобы, а ўжо каля РАУС яна «адмаўлялася выходзіць з машыны, супраціўлялася, чаплялася за дзверы». У сувязі з гэтым на яе склалі пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі на падставе арт.4.3 КоАП. Пры гэтым «Бельскага» ў гэты момант у машыне не было.

Суддзя Сяргей Шаціла прысудзіў Антаніну Найдовіч да 15 дзён арышту.

Са слоў яе сваякоў, яна хворая на COVID-19 і даглядае за мужам і бацькам пасля аперацый. Яны таксама распавялі, што з 20 лютага да 14.00 22 лютага Антаніну трымалі ў «стакане» і давалі ежу толькі адзін раз.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках