20 траўня 2024, панядзелак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц папярэдзіў Пуціна

27
Шольц папярэдзіў Пуціна
ОЛАФ ШОЛЬЦ

Канцлер ФРГ і прэзідэнт РФ правялі тэлефонныя перамовы.

Федэральны канцлер Нямеччыны Олаф Шольц і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову вечарам 21 лютага.

Стораны абмяркоўвалі сітуацыю ў і вакол Украіны, размяшчэнне расейскіх войскаў на расейска-украінскай і беларуска-ўкраінскай межах, паведамляе прэс-служба канцлера ФРГ.

Шольц асудзіў планы Расеі прызнаць самаабвешчаныя "ДНР" і "ЛНР". "Гэты крок стаў бы парушэннем менскіх пагадненняў аб мірным урэгуляванні канфлікту ва ўсходняй Украіне і стаў бы аднабаковым парушэннем гэтых дамоўленасцяў з боку Расеі", - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Шольц заклікаў Пуціна да дээскалацыі сітуацыі і адводу войскаў ад мяжы з Украінай.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках