20 траўня 2024, панядзелак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Лагойска хацеў па рацэ скараціць шлях і праваліўся пад лёд

Жыхар Лагойска хацеў па рацэ скараціць шлях і праваліўся пад лёд
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мужчыну ўдалося выратаваць.

Лагойскія ратавальнікі 21 лютага выцягнулі з палонкі мужчыну, які тонуў, паведамляе МНС.

Жыхар Лагойска праваліўся пад лёд, калі спрабаваў перабрацца па лёдзе з аднаго берага замёрзлай ракі Гайна на другі. Па мосце не пайшоў, каб «скараціць шлях».

Калі на месца прыбылі ратавальнікі мужчына практычна поўнасцю пайшоў пад ваду. Ён быў у прытомнасці, але самастойна выбрацца не мог. Супрацоўнік МНС падпоўз да яго, зацягнуў на выратавальнае кола і выцягнуў на бераг.

Выратаванага перадалі медыкам «хуткай». Пасля агляду з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» яго павезлі ў шпіталь.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках