20 траўня 2024, панядзелак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 50 кароў за месяц загінулі ў адным з калгасаў Дубровенскага раёна

3
Больш за 50 кароў за месяц загінулі ў адным з калгасаў Дубровенскага раёна
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Брыгадзіры хавалі гэта.

Тры брыгадзіры ўжо ліквідаванага калгаса ў Дубровенскім раёне атрымалі «хатнюю хімію» за тое, што хавалі здыхату буйной рагатай жывёлы, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

На працу брыгадзіраў звярнулі ўвагу, калі ў канцы 2020 года на кіраваных імі фермах выявілася нястача жывёлы: у аднаго не ставала 52 двух галоў буйной рагатай жывёлы , у другой - 12 галоў і жарабяці, у трэцяй - яшчэ 2 галоў. Самае горшае становішча, мяркуючы з матэрыялах судовай справы, у гаспадарцы было ў лістападзе 2020 года - за адзін месяц на адной з ферм загінула не менш за 50 жывёлін.

Суд прызнаў вяскоўцаў вінаватымі ва ўнясенні службовай асобай свядома хлуслівых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы, учыненых з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці. Брыгадзіра, які схаваў здыхату 52 галоў БРЖ брыгадзіра прысудзілі да года «хатняй хіміі», а двух іншых - да такога ж пакарання тэрмінам на паўгода.

У пачатку 2021 года ААТ «Прыдубровенскае» ліквідавалі, уключыўшы яго ў склад ААТ «Якубава-Агра». Першы з падсудных працягвае працаваць брыгадзірам, а астатнія - простымі жывёлаводамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках