20 траўня 2024, панядзелак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Пуцін дапытваў Нарышкіна

28
Як Пуцін дапытваў Нарышкіна
/ai/384946/aux-head-1594103994-202020707_putin_boitsia_t.jpg

Пасля ціску прэзідэнта РФ кіраўнік СЗР пачаў запінацца.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Рады бяспекі РФ 21 лютага перабіваў выступленне кіраўніка Службы знешняй разведкі Расеі Сяргея Нарышкіна, калі той выказваў меркаванне што да просьбы Дзярждумы РФ прызнаць «незалежнымі рэспублікамі» незаконныя ўзброеныя фармаванні «ЛДНР». Трансляцыю вёў РБК.

«Нашым заходнім партнёрам можна даць апошні шанц з тым, каб прапанаваць ім у самыя кароткія тэрміны прымусіць Кіеў пайсці на мір і выканаць Менскія пагадненні. У адваротным выпадку мы павінны прыняць рашэнне, аб якім сёння гаворыцца», - сказаў Нарышкін.

«Што значыць «у адваротным выпадку»? Вы прапануеце пачаць перагаворны працэс?» - спытаў Пуцін.

«Не. ... я ... э ...» - Нарышкін запнуўся пры адказе.

«Або прызнаваць суверэнітэт «рэспублік»?» - працягнуў Пуцін.

Нарышкін зноў паспрабаваў адказаць, але Пуцін яго перабіў: «Гаварыце шчыра!»

«Я падтрымаю прапанову аб прызнанні...» - адказаў кіраўнік СЗР Расеі.

«Я падтрымаю ці падтрымліваю?» – зноў спытаў у яго Пуцін.

«Я падтрымліваю прапанову аб уваходжанні Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» у склад Расейскай Федэрацыі», – адказаў Нарышкін.

Кіраўнік Крамля запярэчыў, што на пасяджэнні гаворка ішла пра іншае.

«Мы аб гэтым не гаворым, мы гэта не абмяркоўваем. Мы гаворым аб прызнанні або непрызнанні незалежнасці», – сказаў Пуцін.

«Так. Я падтрымліваю прапанову аб прызнанні незалежнасці», – удакладніў Нарышкін, пасля чаго прэзідэнт РФ дазволіў яму сесці.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках