20 траўня 2024, панядзелак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«55 гадоў маёй гісторыі ў БДУ»

7
«55 гадоў маёй гісторыі ў БДУ»
НАТАЛЬЯ АБРАШЫНА-ЖАДАЕВА

Звольнілі прафесарку, якая запісала эмацыянальны зварот у падтрымку свайго калегі.

З БДУ звольнілі прафесарку Наталлю Абрашыну-Жадаеву, якая ў студзені выклала на сваёй старонцы ў Facebook эмацыйны зварот у падтрымку калегі Максіма Шундалава, які звольніўся. Пра гэта выкладчыца напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

Рашэнне скасаваць працоўныя дачыненні з прафесаркай адміністрацыя ВНУ прыняла 21 лютага.

«З сённяшняга дня я былая прафесарка кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі Белдзяржуніверсітэта, якая прапрацавала ў БДУ на фізічным факультэце 40 гадоў, ва ўніверсітэце - 45 гадоў, а прыйшла ў храм навукі і адукацыі ў 1967 годзе. Такім чынам 55 год маёй гісторыі ў БДУ. 100 год БДУ і 55 са мной. І сёння стала зразумела, што мы маем у БДУ, на жаль у «сухім астатку», — напісала Наталля Абрашына-Жадаева.

Нагадаем, прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі БДУ Наталля Абрашына-Жадаева 20 студзеня апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook эмацыйнае відэа ў падтрымку калегі Максіма Шундалава. Выкладчыка, з яе слоў, пад ціскам прымусілі напісаць заяву аб звальненні.

«Больш за ўсё мяне збянтэжыла паведамленне, што калегі з іншых кафедраў пагадзіліся выконваць за яго ягоную нагрузку. Гэта як? Думаюць, што з імі так не зробяць, як з нашымі іншымі калегамі? Што іх такі лёс абміне? Сёння яны прамаўчалі, а заўтра з імі зробяць гэтак жа, гэтак жа разлічацца. Так ужо было ў гісторыі. Кожны сам выбірае: служыць Богу ці прыслужваць Іудзе», - сказала ў сваім звароце прафесарка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках