20 траўня 2024, панядзелак, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алексін занерваваўся пасля публікацыі звестак аб рахунку ў швайцарскім банку

28
Алексін занерваваўся пасля публікацыі звестак аб рахунку ў швайцарскім банку
АЛЯКСЕЙ АЛЯКСІН
ФОТА: TUT.BY

«Партманэт Лукашэнкі» хоча, каб беларусы пра гэта не чыталі.

Міжнародная арганізацыя журналістаў-даследчыкаў OCCRP апублікавала справаздачу аб даследаванні рахункаў, адкрытых у швайцарскім банку Credit Suisse. Інфармацыю пра іх даследчыкі атрымалі ананімна, яна ўключае звесткі аб рахунках ажно з 1940-х гадоў. Сярод усяго масіву знайшоўся і чалавек з Беларусі - Аляксей Алексін, мультымільянер, якога ўважаюць за «партманэту Лукашэнкі».

Аляксей Алексін займаецца продажам нафты і нафтапрадуктаў. А весці такі бізнэс у Беларусі дазваляюць лічаным прадпрымальнікам. Акрамя таго, ён пастаўляе цыгарэты, валодае прадпрыемствам у мясаперапрацоўчай галіне, вядзе гатэльны бізнэс і іншыя.

Алексіну належыць сетка тытунёвых шапікаў пад брэндам «Табакерка», а таксама кампанія «Энэрга-Ойл», якая валодала эксклюзіўным правам прадаваць IQOS у Беларусі.

Таксама Алексін з'яўляецца адным з суўладальнікаў Нацыянальнага лагістычнага аператара «Брэміна Груп». Дарэчы, менавіта «Брэміна Груп» належыць гандлёва-лагістычны цэнтр «Брузгі», дзе дагэтуль знаходзяцца мігранты. Таксама Алексін да чэрвеня мінулага года валодаў і МТБанкам.

Што ж высветлілі журналісты-даследчыкі? Паводле іх звестак, у Алексіна быў рахунак у Credit Suisse з 36 мільёнамі швайцарскіх франкаў на ім, што прыкладна роўна 39 мільёнам даляраў.

Нюанс у тым, што рахунак быў адкрыты ў 2012-м, а закрыты ў 2014-м.

У 2012 годзе Алексін быў адным з асноўных мэнэджэраў у «Трайпле» Юрыя Чыжа, іншага бізнэсоўцы якому ў мінулым прыпісвалі ролю «партманэта Аляксандра Лукашэнкі».

У той жа год, 23 сакавіка, сам Юры Чыж і ягоная бізнэс-імперыя патрапілі пад еўрапейскія санкцыі. Ёсць версія, што гэтыя $39 мільёнаў могуць належаць Юрыю Чыжу, які мог выводзіць грошы з-пад удару, перапісваючы іх на сваіх мэнэджэраў.

Алексін гэтую версію для «Нашай Нівы» ніяк не пракаментаваў.

«Ну няхай пішуць… не чытайце! Мне настолькі абыякава ўжо стала, што вы пра мяне пішаце… Вам не надакучыла яшчэ мяне паласкаць? - сказаў нам Аляксей Алексін.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках