20 траўня 2024, панядзелак, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заявіў, што прыме пастанову наконт прызнання «ЛДНР» сёння

48
Пуцін заявіў, што прыме пастанову наконт прызнання «ЛДНР» сёння

Пра гэта ён абвясціў на пасяджэнні Савета бяспекі РФ.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 21 лютага прыме пастанову наконт просьбы Дзярждумы прызнаць незаконныя ўзброеныя фармаванні "ЛНР" і "ДНР" "рэспублікамі". Аб гэтым ён абвясціў на пасяджэнні Савета бяспекі РФ, якое было прысвечанае сітуацыі на Данбасе, трансляцыю вяло агенцтва РБК.

Перад гэтым расейскія топ-чыноўнікі агучылі тэзісы расейскай прапаганды пра "генацыд" на Данбасе, "абарону расейскамоўных" і пра нібыта адмову Кіева ад выканання Менскіх пагадненняў.

Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін і кіраўніца Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка папрасілі Пуціна прызнаць "незалежнасць" "ЛДНР", а сам Пуцін заявіў, што раней не абмяркоўваў гэтае пытанне з чальцамі Савета бяспекі.

"Пастанова будзе прынятае сёння", – сказаў Пуцін у канцы пасяджэння.

Сённяшняе пасяджэнне Савета бяспекі, магчыма, было запісана загадзя - СМІ звярнулі ўвагу, што гадзіннік міністра абароны Сяргея Шайгу, які выступаў нібыта ў жывой трансляцыі, паказваў час, які не супадаў з рэальным на пяць гадзін.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках