20 траўня 2024, панядзелак, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ не прапусціла 18,2 т кітайскага вугра з Беларусі

7
РФ не прапусціла 18,2 т кітайскага вугра з Беларусі

Была ўстаноўленая адсутнасць інфармацыі аб паходжанні сыравіны.

Рассельгаснагляд не прапусціў на тэрыторыю Расеі з Беларусі грузавік з 18,2 тонамі філе рыбы, вырабленага кітайскім прадпрыемствам, паведамляе прэс-служба ўпраўлення Рассельгаснагляду ў Пскоўскай вобласці.

Груз накіроўваўся ў адрас маскоўскай фірмы, якая займаецца аптовым гандлем марской прадукцыяй.

У ходзе кантрольна-нагляднага мерапрыемства была ўстаноўленая адсутнасць інфармацыі аб паходжанні сыравіны, з якой выраблена прадукцыя прадпрыемствам КНР, якое мае абмежаванні на ўвоз у РФ прадукцыі з аквакультуры, сцвярджаюць у Рассельгаснаглядзе.

Прынятае рашэнне аб вяртанні грузу адпраўніку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках