20 траўня 2024, панядзелак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны РФ выступіў за прызнанне «ДНР» і «ЛНР»

26
Міністр абароны РФ выступіў за прызнанне «ДНР» і «ЛНР»
СЯРГЕЙ ШАЙГУ

Пуцін заявіў, што прыме пастанову наконт прызнання «ЛДНР» сёння.

Расеі неабходна прызнаць самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі. За гэта выступіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на пасяджэнні Савета бяспекі Расеі ў пытанні прызнання «рэспублік».

«У гэтай сітуацыі нам не пакінулі выбару. Таму я адназначна кажу «так», - падкрэсліў кіраўнік Мінабароны РФ.

Раней прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін заявіў, што ў выпадку адсутнасці якіх-небудзь зрухаў у перамовах з Захадам Расеі трэба прызнаць самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 21 лютага прыме пастанову наконт просьбы Дзярждумы прызнаць незаконныя ўзброеныя фармаванні «ЛНР» і «ДНР» «рэспублікамі».

Перад гэтым расейскія топ-чыноўнікі агучылі тэзісы расейскай прапаганды пра «генацыд» на Данбасе, «абарону расейскамоўных» і пра нібыта адмову Кіева ад выканання Менскіх пагадненняў.

Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін і кіраўніца Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка папрасілі Пуціна прызнаць «незалежнасць» «ЛДНР», а сам Пуцін заявіў, што раней не абмяркоўваў гэтае пытанне з чальцамі Савета бяспекі.

«Пастанова будзе прынятая сёння», – сказаў Пуцін у канцы пасяджэння.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках