20 траўня 2024, панядзелак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Саакашвілі зноў абвясціў бестэрміновую галадоўку

4
Міхаіл Саакашвілі зноў абвясціў бестэрміновую галадоўку
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ
ФОТА: TWITTER.COM

Тым самым ён выказвае пратэст супраць парушэння ягоных правоў, а таксама выказвае салідарнасць з украінскім народам.

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, якому пагражае ў Грузіі да 11 гадоў пазбаўлення волі паводле пяці крымінальных спраў, заявіў у панядзелак на судовым працэсе ў Тбілісі, што надумаў зноў абвясціць бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць парушэння ягоных правоў, а таксама выказваючы тым самым салідарнасць з украінскім народам, які «змагаецца за свабоду». Саакашвілі зараз з'яўляецца грамадзянінам Украіны, інфармуе svoboda.org.

Саакашвілі панаракаў, што да яго ўжо некалькі месяцаў не пускаюць лекара, а таксама неўролагаў і неўрапатолагаў з ЗША і Еўропы, якія пажадалі асабіста ўзяць удзел у лячэнні экс-прэзідэнта. "З сённяшняга дня я абвяшчаю бестэрміновую галадоўку. Гэта мая рэакцыя на тое, як рэжым абыходзіцца са мной і з нашым народам. Маё патрабаванне - наданне адэкватнай медыцынскай дапамогі, як гэтага патрабуюць кансіліум, створаны Народным абаронцам, і цэнтр «Эмпатыя», - сказаў Саакашвілі.

Саакашвілі сцвярджаў, што партыя «Грузінская мара», якая кіруецца мільярдэрам Бідзіны Іванішвілі спрабуе ператварыць яго ў інваліда і нават забіць «каб дагадзіць Пуціну».

Былы кіраўнік грузінскай дзяржавы не прамінуў заўважыць пры гэтым: падзеі вакол Украіны, на ягоную думку, цалкам пацвярджаюць ягоную рацыю ў жніўні 2008 года, падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі, калі з ягоных слоў Грузія «толькі абаранялася, адказваючы на правакацыі Расеі і прарасейскіх сепаратыстаў».

Міхаіл Саакашвілі звярнуўся на ўкраінскай мове да ўкраінскага народа, выказаўшы шкадаванне немагчымасцю «са зброяй у руках стаяць на лініі фронту».

«Не дачакаецеся майго ціхага згасання. Вы ўбачыце як з годна паднятай галавой паміраюць прэзідэнты» - падсумаваў трэці прэзідэнт Грузіі перш, чым пакінуць залу судовых пасяджэнняў.

Саакашвілі ўжо трымаў «бестэрміновую галадоўку» ў кастрычніку мінулага года і спыніў яе ў сярэдзіне лістапада, калі згодна з вердыктам Еўрапейскага суда правоў чалавека грузінскія ўлады былі вымушаныя перавесці яго з турмы ў вайсковы шпіталь горада Горы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках