20 траўня 2024, панядзелак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фрыдман: Лукашэнка ператварыў краіну ў інструмент знешнепалітычнай авантуры Крамля

10
Фрыдман: Лукашэнка ператварыў краіну ў інструмент знешнепалітычнай авантуры Крамля
АЛЯКСАНДР ФРЫДМАН
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

Пра што гаворыць шэраг падзей апошніх дзён?

Падаўжэнне вучэнняў не было сюрпрызам, але стала канстатацыяй факту, што Беларусь патрапіла пад знешняе кіраванне Крамля. Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман распавёў пра пастанову пакінуць расейскія войскі.

- 20 лютага 2022 года ўвойдзе ў гісторыю Беларусі і ўвойдзе са знакам «мінус», - піша Фрыдман. - Заява міністра абароны Хрэніна аб тым, што расейскія войскі застануцца ў Беларусі (фактычна на нявызначаны тэрмін), - галоўная падзея гэтага дня.

Дзяржаўная прапаганда Беларусі спрабуе адцягнуць увагу ад гэтай малапрыемнай (нават для часткі прыхільнікаў Лукашэнкі) тэмы: бо Лукашэнка, спрабуючы захаваць свой рэжым, не толькі зрабіў Беларусь эканамічна і палітычна залежнай ад Расеі, але і дазволіў ператварыць краіну ў інструмент знешнепалітычнай авантуры Крамля, якая рызыкуе скончыцца крывавай вайной у Еўропе.

Для NATO працяг вучэнняў не стаў сюрпрызам: у ім убачылі чарговае пацвярджэнне агрэсіўных планаў Расеі ў дачыненні да Украіны. Амерыканскія і еўрапейскія выданні падкрэсліваюць, у сваю чаргу, што Беларусь за мінулы тыдзень у значнай ступені страціла свой суверэнітэт і нават патрапіла пад знешняе ўпраўленне Крамля.

І хоць такое згушчэнне фарбаў уяўляецца мне празмерным, але чарада падзей апошніх дзён не дае асаблівых падстаў для аптымізму: у пятніцу Лукашэнка (хутчэй за ўсё жартам) заявіў у Маскве, што яго лёс будзе вырашаць «старэйшы брат»; у суботу выканаў ролю ганаровага статыста ў рамках расейскіх вучэнняў сіл стратэгічнага стрымлівання, а зараз прыйшла навіна аб прадаўжэнні знаходжання расейскіх войск у Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках