20 траўня 2024, панядзелак, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выніку абстрэлаў з боку войскаў РФ засталася без энэргазабеспячэння Данецкая фільтравальная станцыя

5
У выніку абстрэлаў з боку войскаў РФ засталася без энэргазабеспячэння Данецкая фільтравальная станцыя
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Без вады засталося больш за 29 тысяч чалавек.

У выніку абстрэлаў з боку акупантаў засталася без энэргазабеспячэння Данецкая фільтравальная станцыя, размешчаная ў «шэрай зоне». Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай аблдзяржадміністрацыі, кіраўнік абласной вайскова-грамадзянскай адміністрацыі Павел Кірыленка, інфармуе censor.net са спасылкай на прэс-службу Данецкай АДА.

«Праз спыненне станцыі часова спыненае водазабеспячэнне Аўдзееўкі і трох населеных пунктаў Чарацінскага таварыства - Ластаўчынага, Арлоўкі і Верхнетарэцкага. Усяго без вады засталося больш за 29 тысяч чалавек», - гаворыцца ў паведамленні.

На 14:40 вада ў Аўдзееўку паступае самацёкам.

«У выпадку неабходнасці вада будзе падавацца паводле графіку з мясцовага рэзервуара. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына адсутнасці энэргазабеспячэння станцыі - пашкоджанне ліній электраперадач. Цеплазабеспячэнне ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме», - адзначыў кіраўнік вобласці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках