20 траўня 2024, панядзелак, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну за сем гадоў зайшло $38 мільярдаў замежнага капіталу

4
Ва Украіну за сем гадоў зайшло $38 мільярдаў замежнага капіталу

Праз Расеі вывелі $12 мільярдаў.

Чыстыя паступленні замежнага капіталу ў эканоміку Украіны склалі $37,8 млрд у перыяд 2015-2021 гадоў. З іх наўпроставыя інвестыцыі - $15,8 млрд, па дзяржаўных аблігацыях - $8,5 млрд, па крэдытах МВФ - $7 млрд, паведаміў кіраўнік Рады НБУ Багдан Данілішын, піша liga.net.

Праз пагрозу ўварвання Расеі з Украіны вывелі $12,5 млрд замежнага капіталу, дадаў кіраўнік Рады.

На апошнія разлікі Офіса Прэзідэнта, сёлета Украіна губляе штомесяц бязмала $2-3 млрд праз сітуацыю з магчымым уварваннем.

Гаворка ідзе аб спыненых інвестыцыях, дадатковай інфляцыі, стратах у турыстычнай сферы, скарачэнні авіяперавозак, спекулятыўным ціску на фінансавыя рынкі, які блакуе запазычанасці і цісне на курс грыўні, дадаў Данілішын.

«З іншага боку, Украіна мае назапашаны досвед барацьбы са значнымі крызісамі, якія краіна перажывала ў 1998-1999, 2008-2009, 2014-2015 і ў 2020-2021 гадах. Гэты досвед, несумненна, важны і каштоўны, бо ён навучыў правільна рэагаваць на негатыўныя падзеі, якія адбываюцца як у сусветнай эканоміцы, так і на ўнутранай палітыка-эканамічнай арэне», - рэзюмаваў кіраўнік Рады НБУ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках