20 траўня 2024, панядзелак, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што напраўду адбываецца на фермах?

7
Што напраўду адбываецца на фермах?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гісторыя аднаго з калгасаў Дубровенскага раёна.

У адным з калгасаў Дубровенскага раёна за месяц здохлі паўсотні кароў, калгаснікі ўтойвалі гэта і патрапілі пад суд, піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Махінацыі брыгадзіраў ААТ «Прыдубровенскае» са статыстычнай справаздачнасцю выявіліся, калі ў канцы года на кіраваных імі фермах выявілася нястача жывёлы: у аднаго не ставала 52 двух галоў буйной рагатай жывёлы, у другой - 12 галоў буйной рагатай жывёлы і жарабяці, у трэцяй - яшчэ 2 галоў буйной рагатай жывёлы.

Самае горшае становішча, мяркуючы з матэрыялаў судовай справы, у калгасе было ў лістападзе 2020 года - за гэты месяц на адной з ферм там загінула не менш за 50 жывёлін.

На падставе часткі 1 артыкула 427 КК брыгадзіра, які ўтаіў паморак 52 галоў буйной рагатай жывёлы, прысудзілі да года «хатняй хіміі», а двух іншых — да такога ж пакарання тэрмінам на паўгода.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках