20 траўня 2024, панядзелак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачынаюцца міжнародныя вучэнні Saber Strike-22

5
У Польшчы пачынаюцца міжнародныя вучэнні Saber Strike-22
Фота: charter97.org

На тэрыторыі краіны будуць вучыцца амерыканскія падраздзяленні з 2-га кавалерыйскага палка.

Пачынаюцца цыклічныя міжнародныя вучэнні пад кодавай назвай Saber Strike-22. З панядзелка на тэрыторыі Польшчы будуць вучыцца амерыканскія падраздзяленні з 2-га кавалерыйскага палка, паведамляе «Польскае радыё».

Жаўнеры ўжо накіроўваюцца з Нямеччыны ў Польшчу. Іх навучанне палягае ў тым, каб пераадолець маршрут больш за 900 кіламетраў з захаду на тэрыторыю краін Балтыі з перапынкам на навучанне на палігонах у Ожышы і Бемаве Піскам.

Амерыканскія жаўнеры зробяць марш-кідок па маршруце Енджыхавіцэ (памежны пераход з Нямеччынай), Жагань, Уроцлаў, Ласк, Міньск-Мазавецкі, Ожыш, Будзіска (памежны пераход з Літвой).

У вучэннях на польскай тэрыторыі возьмуць удзел 1300 польскіх жаўнераў і бязмала 300 адзінак вайсковай тэхнікі.

Манеўры Saber Strike - гэта штогадовыя міжнародныя тактычныя вучэнні, якія праводзяцца на тэрыторыі Польшчы кожныя два гады. Генштаб Узброеных сіл, які курыруе манеўры, нагадвае, што вучэнні не з'яўляюцца адказам на існую сітуацыю вакол Украіны. Вучэнні былі запланаваныя раней.

Манеўры працягнуцца да 6 сакавіка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках