20 траўня 2024, панядзелак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія прапагандысты паведамілі пра «знішчэнне двух украінскіх БМП і пяці дыверсантаў»

28
Расейскія прапагандысты паведамілі пра «знішчэнне двух украінскіх БМП і пяці дыверсантаў»
ФОТА: МІНАБАРОНЫ РФ

Мінабароны Украіны зняпраўдзіла чарговы фэйк.

У расейскіх прапагандысцкіх СМІ з'явілася інфармацыя аб «знішчэнні двух украінскіх БМП і пяці дыверсантаў», піша nv.ua.

Як паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Паўднёвую вайсковую акругу, украінскія дыверсанты нібыта праніклі на тэрыторыю РФ.

«У выніку баявога сутыкнення пяць парушальнікаў мяжы Расейскай Федэрацыі са складу дыверсійна-выведвальнай групы знішчаныя», — сцвярджаюць вайскоўцы.

Як паведамляюць расейскія прапагандысты, «падчас баявога сутыкнення для экстранай эвакуацыі дыверсійнай групы з тэрыторыі Украіны праз дзяржаўную мяжу з РФ увайшлі дзве баявыя машыны пяхоты Узброеных сіл Украіны. Аднак падраздзяленне ВС РФ, якое прыбыло да месца бою, знішчыла абедзве БМП з супрацьтанкавай зброі».

Падкрэслім, што ў Міністэрстве абароны Украіны назвалі інфармацыю аб «пранікненні ўкраінскіх дыверсантаў» фэйкавай навіной, паведамляе Reuters.

Раней расейцы распаўсюдзілі фэйк аб «абстрэле памежнага пункта» ў Растоўскай вобласці. У ФСБ РФ паведамілі, што ў Растоўскай вобласці быў разбураны памежны пункт у 150 метрах ад расейска-ўкраінскай мяжы. У яго нібы трапіў набой неўстаноўленага ўзору.

Там таксама паказалі відэа разбуранага аб'екта. Расейскія спецслужбы сцвярджаюць, што гэта і ёсць пункт памежнікаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках