20 траўня 2024, панядзелак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавая аварыя на МКАД: сутыкнуліся восем аўтамабіляў

4
Масавая аварыя на МКАД: сутыкнуліся восем аўтамабіляў

Ёсць пацярпелыя.

Раніцай 21 лютага на МКАД сутыкнуліся восем аўтамабіляў, рух быў сур'ёзна ўскладнены, паведамілі ў ДАІ Менска.

Паводле папярэдняй інфармацыі, блізу 07.50 кіроўца Volkswagen Caddy рухаўся па вонкавым кальцы МКАД і ля 19-га кіламетра праз невыкананне бяспечнай дыстанцыі рэзнуўся ў VW Polo. У гэты момант кіроўца VW Bora, які ехаў ззаду, пачаў перабудоўвацца ў суседнюю паласу і ўчапіў грузавы DAF, пасля чаго легкавік адкінуў у Hyundai, а той пратараніў BMW. У сваю чаргу, грузавік сутыкнуўся з Toyota і Kia.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр Toyota атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя.

Рух на месцы аварыі быў сур'ёзна ўскладнены.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках