20 траўня 2024, панядзелак, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Містар Ніхто»

14
«Містар Ніхто»

Аб новым амплуа Лукашэнкі.

Калі савецкі міністр Грамыка быў «містарам Не», дык беларускага кіраўніка цяпер можна назваць «містарам Ніхто», піша Віталь Цыганкоў у сваім блогу на «Радыё Свабода».

16 лютага Уладзімір Макей нечакана і без бачнай прычыны склікаў прэс-канферэнцыю, на якой даволі адназначна сказаў важную фразу: «Ніводнага вайскоўзца, ніводнай адзінкі баявой тэхнікі не застанецца пасля гэтых вучэнняў».

Нагадаем, што адбылося пасля гэтага. Лукашэнка паехаў у Маскву, дзе «разам з Пуціным» яны вызначылі, што расейскія войскі пасля вучэнняў пакуль застануцца ў Беларусі.

Спадзяюся, нікому не прыйдзе ў галаву, што Макей выдаў нейкую «адсябяціну», не параіўшыся ў такім стратэгічным пытанні з Лукашэнкам. Хутчэй за ўсё, выконваў яго наўпроставы загад.

Як трапна заўважыў калега Валерый Карбалевіч «прэс-канферэнцыя Макея закліканая была паказаць, што МЗС Беларусі ўсё яшчэ існуе і ў яго ёсць кіраўнік».

Не атрымалася. Міністэрства ёсць, але замежных спраў даўно ўжо няма.

Міністэрства ператварылася ў нейкі аддзел адміністрацыі прэзідэнта па справах прапаганды і ідэалогіі.

І калі савецкі міністр Грамыка быў «містарам Не», то Макея цяпер можна назваць «містарам Ніхто».

Але добра Макей. Сам Лукашэнка ператвараецца ў такога незразумелага Ніхто, які на ўсякае пытанне цяпер адказвае: «Мне трэба параіцца з шэфам»... Гэта значыць, «старэйшым братам».

«Ці будуць выведзеныя расейскія войскі пасля вучэнняў»? - «Выведзем тады, калі наважым з прэзідэнтам Расеі гэта зрабіць і калі скончацца тут вучэнні. Гэта мы будзем прымаць пастанову: гэта наша тэрыторыя».

«Як доўга вы думаеце заставацца прэзідэнтам»? - пытае расейскі журналіст.

«Што да майго прэзідэнцтва, то вось мы цяпер са старэйшым братам параімся і вызначым. Што вы хвалюецеся? Усё будзе нармальна», - адказвае Лукашэнка.

Цікава, што беларускія афіцыйныя медыя гэтую фразу не рэтранслююць. Хтосьці наверсе, відаць, адчуў, наколькі абразліва і зневажальна яна гучыць для «суверэннага і самастойнага лідара». (Але расейскія СМІ са зларадным задавальненнем яе працытавалі).

Лукашэнка ўжо не кіруе тым, што адбываецца з Беларуссю, не кантралюе працэсаў, якія ідуць вакол краіны - гэта становіцца відавочным для ўсіх удзельнікаў працэсу. Для Захаду, для Крамля, і галоўнае - для грамадзян Беларусі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках