20 траўня 2024, панядзелак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Габрыэлюс Ландсбергіс: Сітуацыя ў Беларусі імкліва мяняецца

17
Габрыэлюс Ландсбергіс: Сітуацыя ў Беларусі імкліва мяняецца
ГАБРЫЭЛЮС ЛАНДСБЕРГІС
ФОТА: LRT

Адбываецца паступовая акупацыя краіны.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс выказаўся за ўвядзенне санкцый супраць Беларусі і Расеі. На ягоную думку, абмежавальныя захады павінны быць уведзеныя праз пакіданне расейскіх войскаў у нашай краіне і эскалацыю сітуацыі вакол Украіны.

«Украіна ўжо знаходзіцца пад атакай. Мы павінны пачаць казаць пра санкцыі цяпер, не чакаючы гэтага ваеннага нападу. Нельга забываць і пра сітуацыю ў Беларусі, якая імкліва мяняецца пасля ўчорашняга дня. Беларусь дазваляе выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для ваенных дзеянняў Расеі, таму мы павінны гэта бачыць і казаць пра санкцыі ў тым ліку і супраць беларускага рэжыму», - сказаў ён, паведамляе LRT.

Ландсбергіс адзначыў, што эканоміка Украіны ўжо сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі праз вялікую колькасць расейскіх вайскоўцаў на мяжы, на Кіеў моцна ціснуць. Ён падкрэсліў, што захаванне расейскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі пасля заканчэння вучэнняў мяняе сітуацыю таксама для краін ЕЗ і NATO, асабліва для краін Балтыі і Польшчы.

«Даводзіцца канстатаваць, што мы назіраем марудную акупацыю тэрыторыі Беларусі і дзяржавы», - дадаў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках