20 траўня 2024, панядзелак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Украінай галадае больш за сотню расейскіх жаўнераў

129
На мяжы з Украінай галадае больш за сотню расейскіх жаўнераў

Вады таксама няма.

Жыхары расейскага сяла Вясёлая Лопань звярнуліся да «Камітэта салдацкіх маці» і паведамілі, што на вакзале станцыі Долбіна, што ля іх сяла, знаходзіцца вялікая колькасць вайскоўцаў — кантрактнікі з тэрмінавікамі ўперамежку (больш за 100 чалавек) з Таманскай дывізіі. Вайскоўцы жывуць там ужо 5 дзён, харчуюцца за ўласныя грошы. У некаторых яны ўжо скончыліся (грашовае забеспячэнне тэрміновай службы ў РФ складае блізу 2 тысяч рублёў), а сухпайкоў у вочы ніхто не бачыў. Калі будзе адпраўка, таксама невядома, гаворыцца ў паведамленні на сайце расейскага «Камітэта салдацкіх маці».

У пацвярджэнне слоў жыхары даслалі фота. На ім бачна, колькі байцоў знаходзіцца ў маленькім памяшканні сельскага вакзала. Размясціліся як змаглі - як селядцы ў бочцы. Спаць даводзіцца проста на кафлянай падлозе. Хтосьці вымушаны сушыць прамоклую форму на батарэі. Намёкаў на ежу ўвогуле не відаць. Вады таксама няма. Ні пітной, ні каб памыць рукі.

«Кашмар нейкі. Гэта што за неабходнасць такая ў мірны час ствараць такія ўмовы для вайскоўцаў? Гэта што за стаўленне вышэйшых службовых асоб да свайго асабовага складу, да афіцэра, які суправаджае байцоў? Дзе супрацоўнік штаба, які абавязаны кантраляваць гэтую камандзіроўку? Пайшоў на выходныя і гарбату з абаранкамі п'е? Значыць, інфармацыю перадамо пазначанаму вышэй кіраўніцтву. Спадзяемся, яны арганізуюць нармальныя ўмовы, гарачае харчаванне і пітную ваду для байцоў. І дарэчы, дзе сухпайкі?», - кажа Святлана Голуб, старшыня Асацыяцыі садзейнічання абароне правоў вайскоўцаў і прызыўнікоў - «Камітэт салдацкіх маці».

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках