20 траўня 2024, панядзелак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Мікалая Статкевіча - афіцэрам: Узгадайце, што вы прысягалі народу

16
Партыя Мікалая Статкевіча - афіцэрам: Узгадайце, што вы прысягалі народу
Фота: RFL/RL

Знаходжанне на беларускай тэрыторыі расейскіх войскаў парушае Канстытуцыю.

Партыя Мікалая Статкевіча "Народная Грамада" звярнулася да беларусаў у сувязі з тым, што расейскія войскі засталіся на тэрыторыі краіны пасля вучэнняў. Публікуем тэкст заявы цалкам:

- 20 лютага 2022 года ўвойдзе ў гісторыю Беларусі як "чорная нядзеля" - дзень, фактычнага прызнання палітычнай несуб’ектнасці краіны і яе поўнай палітычнай залежнасці ад Крамля. Міністр абароны Хрэнін заявіў, што расейскія войскі застаюцца ў Беларусі на нявызначаны тэрмін і мы ведаем, што іх колькасць штодня працягвае павялічвацца.

Дзяржаўная прапаганда Беларусі спрабуе адцягнуць увагу ад здрады ўласнай краіне. Гарант залежнасці, які незаконна выконвае абавязкі прэзідэнта, Лукашэнка, спрабуючы захаваць свой дыктатарскі рэжым, напярэдадні аперэтачнага «рэферэндуму», фактычна здаў Беларусь Пуціну. Лукашэнка ператварыў нашу краіну ў інструмент замежнапалітычнай авантуры Крамля. У выпадку ўзброенага канфлікту народ Беларусі апынецца ўцягнутым у крывавую вайну праз жаданне двух дыктатараў усялякай цаной утрымаць уладу.

Знаходжанне на беларускай тэрыторыі расейскіх войскаў парушае Канстытуцыю, міжнароднае права, ставіць пад пагрозу бяспеку кожнага беларуса і цэлага рэгіёна.

Першымі ў канфлікт будуць уцягнуты афіцэры і жаўнеры беларускага войска. У 2020 годзе яны праігнаравалі прысягу беларускаму народу, выконваючы загады нелегітымнага дыктатара. Зараз на загад генералаў чужога войска яны пойдуць ваяваць з краінай, у якой жывуць сотні тысяч беларусаў, краінай, якая заўсёды была для беларусаў найбольш блізкай і сяброўскай.

Прэзідыум Народнай Грамады заклікае афіцэраў і жаўнераў узгадаць, што яны прысягалі і служаць народу Беларусі. Што Беларусь — нейтральная краіна, якая заплаціла вялізную чалавечую цану ў Другой сусветнай вайне, калі таксама два дыктатары дзялілі Еўропу.

Мы заклікаем народ Беларусі ігнараваць "рэферэндум", а замест гэтага правесці акцыі па ўсім свеце і партызанскія акцыі ўнутры Беларусі супраць фактычнага гібрыднага захопу Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках