20 траўня 2024, панядзелак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбывалася на Данбасе сёння ўночы

8
Што адбывалася на Данбасе сёння ўночы

Штаб Аб'яднаных сіл Украіны апублікаваў апошнюю інфармацыю.

Расейска-акупацыйныя войскі 20 лютага 80 разоў парушылі рэжым спынення агню, 72 з іх - з выкарыстаннем зброі, забароненай Менскімі пагадненнямі. Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр штаба аперацыі Аб'яднаных сіл у "Фэйсбуку".

Баевікі абстралялі Краснагораўку з артылерыі калібра 152 мм і 122 мм, мінамётаў калібра 120 мм, Аўдзееўку – з мінамётаў калібра 120 мм і 82 мм, станковых процітанкавых гранатамётаў, мінамётны агонь вялі па Гранітным, Стараігнатаўцы, Светладарску, Станіцы Луганскай і іншых населеных пунктах.

"У выніку абстрэлаў адзін вайсковец атрымаў аскепкавыя раны сярэдняга цяжкасці і знаходзіцца ў лячэбнай установе. Стан здароўя - прымальны", - адзначылі ў допісе.

За дзень штаб ААС зафіксаваў восем парушэнняў, усё - з выкарыстаннем забароненага ўзбраення.

"Стратаў сярод вайскоўцаў Аб'яднаных сіл у выніку дзеянняў непрыяцеля няма. Аб'яднаныя сілы кантралююць сітуацыю і адэкватна рэагуюць на патэнцыйныя пагрозы ворага", – дадалі ў паведамленні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках